Źmicier Kasmowicz.pdf

(1199 KB) Pobierz
D:\KAMUNIKAT\szumanauskaje-tawa
Дзьмітры Касмовіч
ЗА ВОЛЬНУЮ
І СУВЭРЭННУЮ
БЕЛАРУСЬ
Вільня
Gudas
2006
УДК 821.161.3.09 (092) + 929 Касмовіч
ББК 63.3 (4 Беи)
К 28
К 28
Касмовіч Дз.
За вольную і сувэрэнную Беларусь / Дзьмітры Касмовіч. — Вільня:
Gudas, 2006. — 224 с.
ISBN 998-6951-98-1.
Успаміны вайсковага і грамадзкага дзеяча, лідэра Беларускага Вызвольнага
Фронту, сваяка Якуба Коласа Дзьмітрыя Касмовіча распавядаюць пра падзеі 1920—
1940-х гг. Найбольш увагі аўтар надае апісаньню працы ў савецкім апараце Нясьві-
жу ў 1939—1941 гг., дзейнасьці падчас нямецкай акупацыі, у прыватнасьці, ства-
рэньню беларускіх аддзелаў паліцыі парадку на Смаленшчыне і Браншчыне.
УДК 821.161.3.09 (092) + 929 Касмовіч
ББК 63.3 (4 Беи)
ISBN 998-6951-98-1
Касмовіч Дз., 2006
МЭМУАРЫ АНТЫКАМУНІСТА,
СВАЯКА ЯКУБА КОЛАСА
Увазе чытачоў прапануюцца ўспаміны грамадзкага дзеяча, ства-
ральніка атрадаў Службы парадку падчас нямецкай акупацыі, кіраўні-
ка Беларускага Вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча.
Дз. Касмовіч нарадзіўся 4 кастрычніка 1909 г. у Нясвіжы яшчэ за
царскім часам. Вучыўся ўжо за «польскім» часам у Нясьвіжы, гімназі-
ях у Наваградку і Радашкавічах. У Радашкавічах пазнаёміўся зь Язэпам
Гаўрылікам, Браніславам Тарашкевічам, Аляксандрам Уласавым.
Пасьля двух гадоў працы на пошце ў Нясьвіжы і Бярозе-Картускай
у 1928 г. выехаў, як і тысячы землякоў, за мяжу — у тагачаснай Польшчы
праваслаўнаму беларусу было нялёгка. Дз. Касмовіч апынуўся ў Бэльгіі.
Вучыўся ва ўнівэрсытэтах Генту і Льежу ды паралельна працаваў на
вугальных капальнях. У Бэльгіі і пачалася актыўная грамадзкая
дзейнасьць. Ён увайшоў у склад кіраўніцтва Аб’яднаньня Беларускіх
Студэнцкіх Арганізацый (АБСА), якое рэпрэзэнтавала беларускую
моладзь на міжнародных форумах. У 1934 г. Дз.Касмовіч пераехаў у
Югаславію — паводле бэльгійскіх законаў нельга было сумяшчаць
унівэрсытэцкую вучобу і працу. У Бялградзе ён скончыў багаслоўскі
факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту.
Новы этап у жыцьці пачаўся ў 1939 г., калі Дзьмітры Касмовіч па
сканчэньні ўнівэрсытэту вярнуўся ў Нясьвіж, дзе і сустрэў прыход
саветаў. Ва ўспамінах Дз. Касмовіч піша, што саветы прапанавалі яму
пасаду бургамістра Нясьвіжу. Удзельнічаў у Народным Сходзе Заход-
няй Беларусі 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, у нечарговых сэс-
іях Вярхоўнага Савету СССР і БССР, на якіх Заходняя Беларусь афіцый-
на была прынята ў склад СССР. У Маскве адбылася ягоная сустрэча зь
Іосіфам Сталіным — чалавекам, якога люта ненавідзеў: маці была
рэпрэсаваная і высланая на Салоўкі.
«Сталін выглядаў несамавіта, мізэрна. Невялікага росту, у цёмна-
шэрым пінжаку і такога ж колеру штанах. У ягонай мове чуўся грузінскі
акцэнт. (...) Сталін паціскаў кожнаму асабіста руку, па ягоным
прыкладзе рабілі гэта ягоныя камісары. Давялося і мне паціснуць яму
руку. Гэтую хвіліну я ніколі не забуду. Сэрца аблівалася крывёй, я быў
напоўнены злосьцю і жаданьнем адкрыта, шчыра выказаць усё, што
ляжала ў мяне на душы, выказаць, выліць усю злосьць, за ягоныя
праступствы над маім і іншымі паняволенымі народамі» ,— зазначае ва
ўспамінах Дз. Касмовіч.
Падчас нямецкай акупацыі Дз. Касмовіч — у Менску, дзе ў 1941 г.
узяў актыўны ўдзел у адбудове разбуранага гораду. Ён узначаліў аддзел
грамадзкага забесьпячэньня, быў першым камэндантам менскай
паліцыі. Вайсковы дзеяч Франц Кушаль даў нэгатыўную характарыс-
тыку гэтай паліцыі: «Начальнікам паліцыі быў Касмовіч Дзьмітры... які
зусім ня знаўся ані на вайсковай арганізацыі, ані на вайсковай падрых-
тоўцы. Пад гэтым поглядам выручаў яго капітан Пугачоў Міхал. Капітан
Пугачоў быў кадравым афіцэрам савецкай арміі, афіцэр вельмі
дысцыплінаваны й сумленны. Ён проста з скуры вылазіў, каб як-небудзь
прывесьці гэтую банду ў сякі-такі парадак... З самага пачатку паліцыя
называлася «орднунгдынст» і была падпарадкаваная СД. Амаль штодзень
СД праводзіла арышты ў Менску з мэтай вылавіць шкодны камуністычны
элемэнт і ўжывала да гэтае «орднунгдынст» 1 .
Аднак трэба ўлічыць, што ўспаміны Ф. Кушаля напісаныя пасьля
вайны, калі абодва героі на эміграцыі апынуліся па розныя бакі бела-
рускіх барыкадаў. Ф. Кушаль займаў не апошняе становішча ў Радзе
БНР, Дз. Касмовіч быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады. І
1 Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска. Менск: Бібліятэка
«Беларускага гістарычнага агляду», 1999. С. 39.
4
426613083.001.png
палітычныя апанэнты не шкадавалі чорных фарбаў і зьнявагаў у харак-
тарыстыках адзін аднога. Па-другое, ёсьць шмат успамінаў, дзе вельмі
нэгатыўна характарызуюцца вайсковыя якасьці Ф. Кушаля.
У канцы кастрычніка 1941 г. Дз. Касмовіч разам са стрыечным братам
Міхасём Вітушкам пакінулі Менск ды выехалі ў франтавую паласу.
Цягам двух гадоў яны арганізоўвалі атрады самааабароны на
Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне — г. зв. паліцыю ОД (службу
парадку), якая вяла барацьбу супраць партызанаў.
У 1944 г. Дз. Касмовіч — чалец Беларускай Незалежніцкай Пар-
тыі— пакінуў Беларусь. Ад кіраўніцтва БНП ён атрымаў заданьне на-
ладзіць міжнародныя кантакты з заходнімі саюзьнікамі для далейшай
барацьбы супраць камунізму. Аднак вайна скончылася, а заходнія
саюзьнікі не зьбіраліся ваяваць з СССР.
На эміграцыі Дз. Касмовіч узначальваў Беларускі Вызвольны Фронт
— арганізацыю, што аб’ядноўвала збольшага былых вайскоўцаў. Браў
удзел у дзясятках, калі ня сотнях, антыкамуністычных канфэрэнцыях.
Дз. Касмовіч жыў у Штутгарце. У сярэдзіне 1940-х ён ажаніўся з
пляменьніцай Якуба Коласа, рэфэрэнткай Саюзу Беларускай Моладзі
Надзеяй Міцкевіч.
Беларускі журналіст, аўтар кнігі «Паваенная эміграцыя: на скрыжа-
ваньні лёсаў» Аляксандар Адзінец наступным чынам апісаў уражаньні
ад наведваньня дому Касмовічаў увесну 2005 г.: «Абстаўлена кватэра
без усялякага шыку — бачна, што за дзесяцігодзьдзі напружанай
грамадзкай працы Касмовічы не нажылі вялікага капіталу. Уваходзячы ў
працоўны кабінэт мужа, спадарыня Надзея кажа: «Вось тут Дзіма
правёў асноўную частку свайго жыцьця. Можна сказаць, тут ён і
жыў». Сьцены пакоя ўвешаныя бел-чырвона-белымі сьцягамі,
«Пагонямі», мноствам дыплёмаў, ганаровымі пасьведчаньнямі,
сямейнымі здымкамі, царкоўнымі рэчамі. Асобнае месца ў кватэры
займае постаць Якуба Коласа, сваяцкімі сувязямі зь якім ганарыцца
спадарыня Надзея і ганарыўся сяброўствам ейны муж».
Грамадзкая дзейнасьць, сапраўды, займала асноўную частку воль-
нага ад фізычнай працы часу. Дзьмітры Касмовіч напісаў свае ўспамі-
ны ў 1986 г., але давёў іх толькі да 1945 г. Паваенны пэрыяд занатаваны
5
Zgłoś jeśli naruszono regulamin