BY Hulecki D., Pauhroszy litouskija Żyhimonta Staroha - nowaje w pytanniach wywuczennia i klasyfikacyi, Bankauski wiesnik, nr [357] 2006.pdf

(1578 KB) Pobierz
216231312 UNPDF
Банкаўскi веснiк, КАСТРЫЧНIК 2006
çìåIáåÄíõäÄ
П аўгрошы літоўскія
новае ў пытаннях
вывучэння і класіфікацыі*
ÑÁÏiÚ˚ ÉìãÖñäI
ëfl·‡ Å·ÛÒ͇„‡
ÌÛÏiÁχÚ˚˜Ì‡„‡ Ú‡‚‡˚ÒÚ‚‡
адзначалася ўнiкальнай для тага-
часнае Эўропы трываласцю i зруч-
насцю для разлiкаў. Нажаль, гэ-
тая сыстэма ўжо за часоў Жыгi-
монта Старога аказалася пад паг-
розай знiкнення дзеля iмкнення
польскiх вярхоў, а разам з iмi i
ўсё болей i болей заангажаванага
ў польскiя iнтарэсы караля i вя-
лiкага князя, да ўсталявання адзi-
нае супольнае сыстэмы грашовых
намiналаў на ўсiх землях Поль-
шчы i ВКЛ.
Тым не менш монаметалiчная
дзесяцiчная сыстэма Вялiкага
княства Лiтоўскага здолела праiс-
наваць у нязменным выглядзе бо-
лей чым да канца кiравання Жы-
гiмонта, а яе асноўны прадукт —
паўгрошы панавалi ў абарачэннi
нашай краiны яшчэ доўгi час, сус-
тракаючыся ў скарбах ажно да па-
ловы XVII стагоддзя.
Гэтыя манеты былi адносна до-
бра даследаваныя ўжо ў пазамiну-
лым стагоддзi, хаця iм i не надава-
лася вялiкага значання. Ажно да-
гэтуль не iснуе падрабязнае кла-
сыфiкацыi i раскладу па рэдчынi
тыпаў iх штэмпеляў паводле вары-
янтаў малюнку i легендаў (за вы-
няткам далёка няпоўнае працы
Януша Курпеўскага [1]), не развя-
занае пытанне ўмоўных абазна-
чэнняў на паўгрошах. Першыя
спробы па iканаграфiчным выраз-
неннi гербаў ВКЛ i Ягайлавiчаў
былi зробленыя аўтарам [2] у рам-
ках прэзентацыi на Вiленскай ну-
мiзматычнай канферэнцыi ў 2006
годзе.
Дачасныя класыфiкацыi ката-
логавага тыпу грунтавалiся на
канстатаваннi датаў, колькасцi
кропак у канцох легендаў, вары-
янтаў напiсання лiчбаў i легендаў,
зрэдчасу — пазавыяўных знакаў.
Адсутнасць заканамернасцяў у ва-
рыяцыях гэтых элементаў тлума-
чылася недастатковасцю матар’я-
лаў альбо не трактавалася ўвогу-
ле. Здымкi рэдкiх падтыпаў амаль
не публiкавалiся, што прыводзiла
да паўтарэння памылак ад выдан-
ня ў выданне. Гэтак, Станiслаў
Саяўскi i Дамiнiк Каўбрыс у сваiм
каталозе [3] паўтарылi памылку
ўраджэнца Мiншчыны графа Эме-
рыка Гутэн-Чапскага [4] ў дачы-
неннi да паўгрошаў 1509 года.
Апошнi аднатаваў у сваёй публiка-
цыi шэраг варыянтаў з вялiкiм ну-
лём у даце (1509) i шэраг варыян-
таў з малым (1509). Насамрэч, у
практыцы нуль заўсёды аднолька-
вы для ўсiх манетаў гэтага года.
Адлi трэба прызнаць, што некато-
рыя аўтары ўсё ж такi наваж-
валiся выкiдаць з сваiх каталогаў
падазроныя i малаверагодныя ты-
пы, грунтуючыся на собскiм до-
сведзе.
На сённяшнi дзень расклад па
рэдчынi ў поўнай меры праводзiў-
ся толькi ў адносiнах да даты вы-
бiцця манетаў. Найбольш даклад-
на ступенi рэдчынi паўгрошаў па
гадох былi вызначаныя Яўгенам
Іваноўскiм i Робэртам Дучысам
[5], што пацвярджаецца практыч-
нымi звесткамi пра скарбы, вялi-
кую долю ў якiх складалi гэтыя
манеты ( таблiца 1 ). Для пабудовы
таблiцы ўзятыя зборныя дадзеныя
пра знаходкi паўгрошаў Жыгiмон-
та Старога на тэрыторыях Украi-
ны, Беларусi i Польшчы, апублi-
каваныя праз Андрэя Мiкалайчы-
ка [6], а таксама тыя скарбы, улу-
чаныя ў апрацаванне Яўгена Іва-
П аўгрошы Вялiкага княства
Лiтоўскага XVI стагоддзя пакiну-
лi вялiкi след у грашовым абара-
чэннi нашае дзяржавы. Яны ста-
лiся галоўным аплотам iснавання
адметнае вялiкалiтоўскае манет-
нае сыстэмы, якая нарадзiлася
яшчэ ў канцы XIV стагоддзя i
* Друкуецца на мове прадстаўленага аўтарам арыгiнала з захаваннем стылю i арфаграфii.
48
Жыгімонта Старога:
216231312.029.png 216231312.030.png 216231312.031.png
퇷Îiˆ‡ 1
Колькасць i адсоткi паўгрошаў Жыгiмонта Старога
ў буйных скарбах
åi͇·Ș˚Í ë͇· 27 1 ë͇· 35 ë͇· 43 ë͇· 49 ë͇· 52 ë͇· 53 ë͇· 62 ë͇· 72 ñ‡ÎÍ‡Ï F
¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. % ¯Ú. %
1508
2
0,22
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
2
0,07
0,5
1509
108
11,9
71
8,57
17
8,9
5
7,69
0
0
9
6,21
12
12,6
25
13,2
38
8,6
285
9,65
74
1510
95
10,4
78
9,42
20
10,5
8
12,3
10
11,6
15
10,3
15
15,8
14
7,41
48
10,9
303
10,3
78
1511
98
10,8
53
6,4
19
9,95
5
7,69
5
5,81
12
8,28
6
6,32
22
11,6
33
7,47
253
8,57
65
1512
116
12,7
122
14,7
24
12,6
8
12,3
11
12,8
18
12,4
15
15,8
12
6,35
53
12
379
12,8
98
1513
131
14,4
99
12
29
15,2
11
16,9
8
9,3
19
13,1
10
10,5
25
13,2
55
12,4
387
13,1 100
1514
94
10,3
78
9,42
27
14,1
6
9,23
5
5,81
16
11
5
5,26
18
9,52
41
9,28
290
9,82
75
1515
32
3,51
36
4,35
5
2,62
3
4,62
5
5,81
5
3,45
3
3,16
7
3,7
16
3,62
112
3,79
29
1516
5
0,55
15
1,81
1
0,52
0
0
2
2,33
1
0,69
2
2,11
1
0,53
3
0,68
30
1,02
7,8
1517
20
2,2
13
1,57
1
0,52
0
0
2
2,33
3
2,07
1
1,05
4
2,12
5
1,13
49
1,66
13
1518
28
3,06
45
5,43
6
3,14
1
1,54
8
9,3
1
0,69
1
1,05
5
2,65
18
4,07
113
3,82
29
1519
31
3,44
43
5,19
6
3,14
3
4,62
7
8,14
7
4,83
3
3,16
11
5,82
32
7,24
143
4,85
37
1520
43
4,69
39
4,71
2
1,05
2
3,08
7
8,14
9
6,21
7
7,37
4
2,12
18
4,07
131
4,43
34
1521
32
3,54
33
3,99
8
4,19
1
1,54
3
3,49
4
2,76
2
2,11
5
2,65
18
4,07
106
3,6
27
1522
17
1,87
21
2,54
3
1,57
4
6,15
0
0
2
1,38
0
0
2
1,06
11
2,49
60
2,03
16
1523
14
1,54
17
2,05
3
1,57
1
1,54
3
3,49
4
2,76
1
1,05
1
0,53
10
2,26
54
1,83
14
1524
4
0,44
11
1,33
0
0
2
3,08
1
1,16
0
0
1
1,05
0
0
2
0,45
21
0,71
5,4
1525
4
0,44
9
1,09
0
0
1
1,54
0
0
0
0
0
0
2
1,06
8
1,81
24
0,81
6,2
1526
10
1,1
6
0,72
1
0,52
1
1,54
0
0
0
0
0
0
0
0
3
0,68
21
0,71
5,4
1527
1
0,11
5
0,6
2
1,05
1
1,54
2
2,33
0
0
1
1,05
0
0
3
0,68
15
0,51
3,9
1528
3
0,33
9
1,09
1
0,52
0
0
0
0
1
0,69
0
0
1
0,53
3
0,68
18
0,61
4,7
1529
1
0,11
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
0
1
0,23
2
0,07
0,5
Не вы-
значаных
22
25
16
2
7
19
10
30
23
154
5,22
Разам
911
828
191
65
86
145
95
189
442
2952
1
Тут i далей у таблiцы нумар скарбу паводле [7].
216231312.032.png 216231312.001.png 216231312.002.png
Банкаўскi веснiк, КАСТРЫЧНIК 2006
çìåIáåÄíõäÄ
ноўскага [7], у якiх было знойдзе-
на не меней за 50 паўгрошаў. Як
мы бачым, агульная тэндэнцыя
даволi стабiльная. Каэфiцыэнт
часцiнi сустраканасцi, паказаны ў
апошнiм слупку F, атрыманы як
адсотак ад дзялення колькасцi
апiсаных паўгрошаў дадзенага го-
да на колькасць паўгрошаў, дата-
ваных найбольш часта сустрака-
ным годам (1513 — 387 штук), i
таму для гэнага году складае 100.
Каэфiцыэнты засталых датаў да-
кладна паўтараюць ацэнкi пагадо-
вае рэдчынi Іваноўскага [5], дзе
ступеням U i RRRR адказвае F<1,
RRR — Fє(1;7], RR — Fє(7;20], R
— Fє(20;50], без пазнакi рэдчынi
— Fє(50;100]. Невызначанай за-
сталася дата больш як 5 адсоткаў
манетаў.
Таблiца яскрава дэманструе,
што павелiчэнне тэмпаў бiцця паў-
грошаў у 1512—1513 гадох у па-
раўнаннi з папярэднiмi гадамi ад-
былося не ў 3 разы, як падлiчыў
Мар’ян Гумоўскi [8], а толькi на
30—40 адсоткаў. Нават улiчваючы
няпоўнасць нашых дадзеных, та-
кую вялiкую рознiцу можна пат-
лумачыць тым, што Гумоўскi зы-
ходзiў з прыбыткаў каралеўскага
скарбцу не толькi ад мынцы, але i
з iншых жаролаў, i палiчыў iх усе
толькi за мынцавыя.
Калi з датамi ўсё больш-менш
ясна, дык мала хто звяртаў раней
увагу на эвалюцыю выяваў Пагонi
i Арла на працягу ўсяго перыяду
выбiцця паўгрошаў. Але ж у су-
купнасцi з аналiзам змены шрыф-
тоў i памылак гравiроўкi i выбiц-
ця класыфiкацыя выяваў дае вы-
чарпальны метадычны матар’ял
для даследнiкаў i працаўнiкоў му-
зеяў, што звядзе колькасць неат-
рыбутаваных манетаў да мiнiму-
му. Да таго ж, паглыбленне ў iка-
награфiю манетаў можа адкрыць
нам новыя факты i разуменне пра-
цэсаў, якiя адбывалiся ў Вiлен-
скай мынцы ў пачатку XVI ста-
годдзя. Гэта няпросты, але неаб-
ходны шлях, бо пiсьмовых жаро-
лаў пра яе дзейнасць захавалася
вобмаль.
Найбольш каштоўным з iх ёсць
лiчбазданне аб даходах мынцы з
1510 года. Яно адзiнае, з якога мы
можам ацэньваць наклад манетаў.
У 1514 годзе лiчбазданне па мын-
цы было аб’яднана ў комплекснае
паквiтаванне “всих пожитков до
скарбу прыходячих” [9] за два з па-
ловай гады. У адзiнаццатай кнiзе
метрыкi ВКЛ [10] ёсць таксама
згадка пра тое, што “...потом лета
Божего тисяча пятсотъ шостогона-
десят м(есе)ца июня осмогонадцать
дня, ..., в середу давал намъ личбу
вышеиреченыи подскарбии нашъ
земъскии, пан Аврамъ Езофовичъ
перед всими паны радами нашими
у Вилне...”. Гэткая прадстаўнiчая
камiсiя, што прымала рахункi ў
падскарб’я, сведчыць аб дзяржаў-
ным узроўнi падзеi. І хаця ў гэтым
дакуменце не кажацца наўпрост
пра характар лiчбаздання, можна
прыняць, што яно мела такi ж са-
мы комплексны характар, як i вы-
шэйзгаданае з 1514 года. Да таго ж
дата прыйма выбудоўвае лагiчны
ланцуг з амаль 2,5-гадовых адцiн-
каў часу (03.10.1511 — 06.03.1514
— 18.06.1516). Гэты тэрмiн, ува
ўмовах палiтычнае стабiльнасцi i
знаходжання мынцы фактычна ў
адных руках (Ульрыка Гоза) ў часе
ўсяе эмiсii паўгрошаў, мог наагул
заставацца нязменным да пачатку
1529 года. Гэткае прыпушчэнне
выглядае праўдападобна, але яшчэ
вымагае простых цi ўскосных да-
кументальных пацверджанняў.
Такiм чынам, адцiнкi часу памiж
перакантрактаваннямi i лiчбаздан-
нямi маглi выглядаць гэтак: канец
1510 года — пачатак 1514 года —
канец 1516 года — пачатак 1519
года — канец 1521 года — пачатак
1524 года — канец 1526 года — па-
чатак 1529 года. Іканаграфiчныя
змены штэмпеляў не супярэчаць
гэткай перыядызацыi, а пры яе па-
цвярджэннi i дэталiзацыi яна мо-
жа стаць ключом да расшыфроўкi
сэнсу ўмоўных абазначэнняў на
разгляданых манетах.
Раней [2] было вызначана 9 вы-
разна адрозных тыпаў выявы Па-
гонi i 8 тыпаў выявы Арла, а так-
сама шэраг iх падтыпаў. Не выклi-
кала сумневаў, што пры далей-
шым даследваннi будуць адкры-
тыя новыя iканаграфiчныя падты-
пы, а магчыма, й тыпы. Гэтак i ад-
былося — ужо неўзабаве аўтар су-
тыкнуўся з манетай, якая мае не
апiсаны раней падтып Пагонi 3b
(4b у новай класыфiкацыi). Блi-
жэйшае азнаямленне з якаснай
выявай унiкальнага паўгроша
1508 года паказала, што ўсе яго-
ныя элементы вартыя выдзялення
ў асобную групу. Дзеля палягчэн-
ня далейшых пошукаў разгледзiм
тут адметныя рысы кожнае вы-
явы.
ß͇̇„‡Ù¥˜Ì˚fl Ú˚Ô˚
臄ÓÌ¥ È Ä· ̇ Ô‡Ÿ„Ó¯‡ı
Ü˚„¥ÏÓÌÚ‡ ëÚ‡Ó„‡
Першы тып Пагонi вядомы з
узорнага паўгроша 1508 года. Ма-
нета, верагодна, была пробная, i
ўсе яе выявы i шрыфты заўважна
розняцца ад якiх-кольвек пазней-
шых.
З 1509 па 1516 год з зусiм не-
вялiкiмi зменамi ўжываецца
тып 2: вершнiк не мае похвы для
меча, а мае круглую астрогу, як i
ў тыпе 1 (насамрэч магло б падац-
ца, што астрогi няма наагул, але
нягледзячы на тое, што часам яна
таўсцейшая за саму нагу вершнi-
ка, гэта не пятка, а менавiта аст-
рога, што вiдаць пры значным па-
велiчэннi выявы добра захаваных
манетаў. Да таго ж Юры Бохан
[11] натуе, хаця i як вынятак, та-
кi выгляд астрогаў пад тыпам
III(A). Падобна, што разьбяр гэтае
матрыцы наследаваў тыпу 1 (меў
яго перад вачыма). Нягледзячы на
не цалкам дакладнае паўтарэнне,
атрымалася вельмi якасная вы-
ява. Падтып 2а выдзелены праз
наяўнасць колца на рукаёмцы ме-
ча. Такi падтып сустракаецца ў
1509—1510 гадох.
Вядома i адзiная манета 1512
года, Пагоня ў якой мае зоркавiд-
ную астрогу [12]. Пры цалкам
выкшталчаным паўтарэннi iншых
рысаў дызайну тыпу 2 яна выдзя-
ляецца вiдавочна нiзкай пробай.
Гэтая манета можа адносiцца да
тагачасных фальшэрстваў, хоць,
магчыма, i мынцавага паходжан-
ня. Таму да з’яўлення другое гэт-
кае манеты, якая б не выклiкала
падазрэнняў, было пастаноўлена
не ўлучаць яе ў класыфiкацыю.
1
50
216231312.003.png 216231312.004.png 216231312.005.png 216231312.006.png 216231312.007.png
Банкаўскi веснiк, КАСТРЫЧНIК 2006
çìåIáåÄíõäÄ
Зусiм новыя тыпы (4а, 5) з’яў-
ляюцца ў 1517 годзе. Больш за
тое, яны характэрныя амаль толь-
кi й вылучна яму. Хiба тып 4 паў-
тараецца ў 1518 годзе. Усе яны
выступаюць на познегатычных ма-
нетах i маюць зоркавiдныя астро-
гi. Для тыпу 4 характэрна выка-
рыстанне простых лiнiяў, несувы-
мернае патаўшчэнне тулаваў каня
й чалавека блiжэй да галавы i ка-
2
5
4
2a
5a
Тып 3 сустракаецца ў некато-
рых паўгрошаў 1509 года. Ён вы-
дзелены нядаўна [12], нягледзячы
на iстотныя адрозненнi ад тыпу 2.
Найвялiкшая з iх — наяўнасць по-
хвы для меча. Штэмпелi з гэтым
тыпам часта адзначаюцца таксама
адзiнкавымi колцамi ў якасцi
раздзяляльнiкаў замест звыклага
для паўгрошаў Жыгiмонта Старо-
га двухкроп’я.
4a
роткi меч. Конь падтыпу 4a мае аз-
добу ў выглядзе чыста драконаў-
скiх шыпоў на хвасце. У падтыпе
4b бракуе астрогi.
Тып 5 — больш кампактная i
найлепш упiсаная ў кола выява
Пагонi, без недарэчнасцяў тыпу 4.
Падтып 5a ўпершыню з 1510 года
iзноў мае колца на рукаёмцы меча.
Яўген Іваноўскi [5] натуе i
паўгрош 1517 года, дзе вершнiк
мае тарчу. Нажаль, на гэты мо-
мант, нават з дапамогай аўтара, не
ўдалося знайсцi чагосьцi падобна-
га ў жаднай калекцыi, але новае
з’яўленне гэтае рэдкае манеты не
вылучана.
Тып 6 звязаны з познегатыч-
ным дызайнам паўгроша 1518 го-
да, а таксама рэнесансавымi
1519—1522 гадоў. Характэрныя
асаблiвасцi: зоркавiдная астрога,
тоўстыя пярэднiя ногi каня з па-
раўнальна вялiкiм радыюсам загi-
ну, заднiя ногi каня выяўленыя
пад невялiчкiм кутом адна да дру-
гое, меч даволi кароткi (галава
дзелiць яго не болей як 1:2). Пад-
тып 6a не мае астрогi.
3
4b
51
216231312.008.png 216231312.009.png 216231312.010.png 216231312.011.png 216231312.012.png 216231312.013.png 216231312.014.png 216231312.015.png 216231312.016.png
Банкаўскi веснiк, КАСТРЫЧНIК 2006
çìåIáåÄíõäÄ
дыюс загiну, яны тоншыя, а
заднiя складзеныя разам. Вядомы
такi штэмпель i з 1521 года.
У 1522 годзе апошнi раз трап-
ляецца выява тыпу 6, а на замену
прыходзiць тып 9 — падобны па
ўласцiвасьцях да тыпу 8, але на-
шмат больш ахайна зроблены, ло-
каць вершнiка пазначаны акурат-
6
10
8
6a
10a
9
7
10b
У 1518 годзе апошнi раз Паго-
ня выяўляецца з похвай у тыпе 7.
Характэрнае тут i вялiкае разыхо-
джанне пярэднiх ног каня.
Сярод рэнесансавых штэмпе-
ляў 1519 года, шмат з якiх мес-
цяць выяву Пагонi тыпу 6 цi 6a,
нярэдка трапляюцца i новыя вы-
явы — тыпу 8. Пярэднiя ногi каня
на гэткiх манетах маюць малы ра-
9a
ным i прыгожым колцам. У пад-
тыпе 9а ёсць яшчэ i два колцы на
коневым азадку.
Праiснаваўшы год, тып iзноў
змяняецца, i назусiм. Дзесяты, i
апошнi iканаграфiчны тып Паго-
нi мае, як i раней, складзеныя ра-
зам заднiя ногi каня i тонкiя пя-
рэднiя, але з вялiкiм радыюсам
загiну. Плячо адзначанае малень-
52
216231312.017.png 216231312.018.png 216231312.019.png 216231312.020.png 216231312.021.png 216231312.022.png 216231312.023.png 216231312.024.png 216231312.025.png 216231312.026.png 216231312.027.png 216231312.028.png
Zgłoś jeśli naruszono regulamin